«Хочацца свята»

k8O_sPRw8Lg

24 кастрычніка адбылося восеньскае свята “Свіслацкі Багач”. Арганізатары – Свіслацкі пасялковы Савет, Арт-цэнтр карэкцыі і развіцця асобы “Яблык”, а таксама група ініцыятыўных жыхароў Свіслачы і Дружнага – аб’ядналі традыцыйны кірмаш садавінай і агароднінай і народнае свята, якое здаўна называецца ў беларусаў “Багач”.
Нагадаем, што “Багач” – спрадвечная традыцыя нашага народа. Праводзіўся ён 21 верасня, у дзень восеньскага раўнадзенства, а таксама быў звязаны са святам Нараджэння Маці Божай. Багач—гэта пэўная справаздача гаспадароў-беларусаў, падвядзенне вынікаў іх леташняй працы. У гэты час работы ў полі спынялі, хавалі прылады (іх называлі “рагач”) і з’язджаліся на кірмаш, дзе гандлявалі, весяліліся. Казалі: “Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку – сей памаленьку”.

a2XTK1KrRpU
Мэтай правядзення такога восеньскага свята было жаданне прыцягнуць увагу жыхароў Свіслачы і Дружнага да народных традыцый, падштурхнуць, каб паказалі тое, што робяць сваімі рукамі і проста крыху расштурхаць да вяселля, танцаў ды гульняў. У цэнтры свята галоўнай удзельніцай і вядучай стала лялька (180 см вышынёй), яна ж – Гаспадыня, Майстрыха, Свіслачанка. Зроблена яна была па ўсіх традыцыях народнай лялькі, выклікала шмат добрых усмешак і падзяк. Таму арганізатары вырашылі ляльку захаваць, а святы з яе ўдзелам – працягнуць.

TTU0OVy2AEw
Ці ўдалося ўсё, што задумалі арганізатары свята ? Хочацца спадзявацца. Творчы калектыў Арт-цэнтра “Яблык” прыдумалі і правялі ў беларускіх народных традыцыях само свята, з песнямі і гульнямі. А майстрыцы Свіслачы і Дружнага арганізавалі невялікую выставу сваіх вырабаў: тут былі творы з тканіны, стужак, пластыкі, войлака і іншых матэрыялаў. Канешне, спадзяваліся на большую колькасць удзельнікаў, бо вядома, што не мала выдатных майстроў у нашым месцы. Хочацца падзякаваць Свіслацкай сярэдняй школе і яе дырэктару Т.Р. Селівонец і настаўнікам, якія прыйшлі самі і прывялі вучняў. Дзеці сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульняў, вывучалі народныя танцы.

xiaqPPrdi3s
Трэба адзначыць, што ідэя Свіслацкага кірмаша пазычана ў Свіслацкай школы, дзе ён – даўняя выдатная традыцыя, якую любяць і чакаюць вучні і іх бацькі.
Заканчэнне свята было сімвалічным. Пад малітоўны спеў выносіўся Багач. “Багач” – гэта кошык з жытам, сабраным з апошняга зжатага снапа. З такім Багачом у старадаўнія часы святар у вёсцы абыходзіў усе двары і жывёлу, а пасля свята яго ставілі ў хаце пэўнага гаспадара да наступнага года. На свіслацкім свяце сімвалічным “Багачом” абнеслі кожнага прысутнага і перадалі ў рукі старшыні Свіслацкага пасялковага Савета В.Ф. Комлік са словамі: “Давайце пакінем Свіслацкі Багач у галоўнай хаце – у пасялковым Савеце. Каб добрыя справы тут не выводзіліся, а добрыя словы для нас знаходзіліся”.
Хочацца яшчэ дадаць, што ініцыятыва такіх святаў сёння ідзе не ад сталых жыхароў мястэчак, а ад маладых. Будзем спадзявацца, што ў такіх працоўных пасёлках, як Свіслач і Дружны, дзе няма старадаўніх каранёў і традыцый (як, напрыклад, у Дукоры), яны ўрэшце з’явяцца, а самі жыхары будуць іх ведаць
і ганарыцца, што сталіся непасрэднымі іх творцамі.

Р.S. Пасля свята некаторыя жыхары Свіслачы вельмі дзякавалі за беларускую мову!

Арт-центр коррекции и развития личности "ЯблОКо"

Метки текущей записи: ,
 
Статья прочитана 616 раз(a).
 
Еще из этой рубрики:
 
Последние Твитты
Архивы
Адрес посёлка
Беларусь Индекс 222852 Минская область Пуховичский район Посёлок Дружный

Телефонный справочник

Служебные телефоны
Читать нас
Связаться с нами
email для связи с администрацией admin@drugniy.info Правила

Информация в статьях, расписаниях и материалах может быть не точной, администрация сайта ответственности за достоверность не несет.


Яндекс.Метрика